Беларуская Служба

Беларусь: 1 лістапада на некаторых магілах АК не ззяюць свечкі, бо былі знішчаныя рэжымам Лукашэнкі

01.11.2022 18:42
Сёлета ўпершыню за шмат гадоў шмат дзе не гараць свечкі, бо раней службы беларускага рэжыму зруйнавалі магілы і помнікі жаўнерам Арміі Краёвай.
      ,    1944
Такой была калектыўная магіла жаўнераў Арміі Краёвай, якія загінулі ў 1944 годзе ў Мікулішках www.facebook.com/mark.zanevskij

Палякі, якія жывуць у Беларусі, памятаюць пра герояў Арміі Краёвай, якія змагаліся за вольную Польшчу.

1 і 2 лістапада прадстаўнікі польскай меншасці ўскладаюць кветкі і запальваюць свечкі на магілах герояў, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі і савецкімі акупантамі.

Сёлета ўпершыню за шмат гадоў шмат дзе не гараць свечкі, бо раней службы беларускага рэжыму зруйнавалі магілы і помнікі жаўнерам Арміі Краёвай.

Мясцовыя ўлады нясуць адказнасць за знішчэнне пахаванняў жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі, заявіў Польскаму радыё беларускі апазіцыянер Алесь Міхалевіч.

«Гэта традыцыйная савецкая акцыя, якая заключаецца ў знішчэнні ўсяго, што не адпавядае той версіі гісторыі, якую прапагандуюць мінскія і маскоўскія рэжымы», – падкрэслівае беларуская апазіцыя.
Сёлета невядомыя зраўнялі з зямлёй, у тым ліку, брацкую магілу польскіх герояў на могілках у Мікулішках і знішчылі надмагільныя крыжы каля вёскі Качычы.

IAR/яс


Марцін Вайцяхоўскі ўскладае кветкі на знішчанай магіле жаўнерай АК Марцін Вайцяхоўскі ўскладае кветкі на знішчанай магіле жаўнерай АК, ліпень 2022